Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 19.04.2024, 15:09 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
КАПЫЛЬГалоўная »КАПЫЛЬ – горад, цэнтр Капыльскага раёна, на р.Мажа, за 135 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Баранавічы – Асіповічы. Насельніцтва 10,4 тысячы чалавек (2008 г.). У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 г. У XIV-XVIII стст. на месцы старажытнага гарадзішча існаваў Капыльскі замак. З 1320-х гт. у складзе ВКЛ. Належаў (з 1320-х гг.) Уладзіміру Альгердавічу і ягоным нашчадкам Алелькавічам, з 1612-га – Радзівілам, потым Вітгенштэйну. У жніўні 1506 г. слуцкія і капыльскія баяры, якіх сабрала слуцкая княгіня Анастасія, бабуля святой Сафіі Слуцкай, разбілі непадалёк ад Клецка рэшткі войскаў крымскіх татараў, што адступалі пасля іх разгрому ў Клецкай бітве (1506 г.). Той час адлюстраваны ў фільме «Анастасія Слуцкая». У час Глінскага мецяжу (1508 г.) захоплены М.Л. Глінскім, але замак узяты не быў. У XVI ст. пабудаваны кальвінскі збор і касцёл. У 1652 г. атрымаў магдэбургскае права і герб (выява чорнага паляўнічага рога на залатым полі). Меў права на кірмашы і штотыднёвыя таргі. Цэнтр ткацкага, гарбарнага і шавецкага рамёстваў, існавалі ткацкі, капялюшны ды іншыя цэхі. З 1791 г. у складзе Случарэцкага павета Новагародскага ваяводства Рэчы Паспалітай. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Слуцкага павета. У 1744 г. было 256 дамоў; у 1815 – 328 дамоў, 11 вуліцаў і завулкаў; у 1897 г. – 4463 жыхары, працавалі 2 млыны. З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. – гарадскі пасёлак. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Разбураны бальшавікамі Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, інтэр'ер Гарадзішча Свята-Ушэсцкая царква Дом Цішкі Гартнага (Зміцера Хвёдаравіча Жылуновіча) У 1973 г. заснаваны Капыльскі краязнаўчы музей. Працуе шырока вядомы народны калектыў «Капыльскія дударыкі». Яўрэйскія могілкі Касцёл Святога Роха |
|