Пятніца, 30.10.2020, 15:51

КАПЫЛЬСКА-КЛЕЦКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
КАПЫЛЬСКА-КЛЕЦКІЯ РУЧНІКІ – тып традыцыйных тканых ручнікоў, вядомы з сярэдзіны XIX ст., якія вырабляюцца ткачыхамі пераважна ў Капыльскім і Клецкім, а таксама Слуцкім, Салігорскім, Уздзенскім, Нясвіжскім раёнах. Ткуць з ільняных і баваўняных нітак, даўжыня 250 – 400 см, шырыня 46 – 60 см. Асаблівасць ручнікоў – буйнарапортнасць узораў (рапортнасць – частка малюнка на тканіне, шпалерах, якая паўтараецца).

капыльска-клецкі ручнік
Капыльска-Клецкі ручнік з вёскі Семежава Капыльскага раёна. 1930-я гады

Кампазіцыя бывае 2 відаў. У адных гладкае белае поле і чырвона-малінавы ўзор па канцах. Геаметрычны арнамент (шурпы, шурпы і сталы, шурпы і малаты, арлы) буйнарапортны, шчыльны, выкананы ў закладной (у матрушкі) тэхніцы або вышыты крыжыкам (найчасцей імітуецца натыканы ўзор). У другіх рытмізаваная кампазіцыя (паўтарэнне па ўсім палотнішчы аднаго і таго ж арнаментальнага рапорта без або з нязначным акцэнтам простых палос-прокідак утка ці нашывак мануфактурнай тканіны па канцах). Аздабленне геаметрычным (кругі, акенцы, ключыкі, зоркі, столікі), раслінным (васількі, сланечнік, вазоны, букеты), зааморфным (галубы, пеўнікі, птушкі, каты) арнаментамі выконваецца ў тэхніцы перабору (у 2 ніты і 15 – 25 матузоў) або шматнітовага ткацтва.

Асноўная гама гэтага віду двухколерная – белы з серабрыста-шэрым. Шырока выкарыстоўваюцца і спалучэнні белага з сінім, блакітным, фіялетавым, зялёным і іншымі колерамі, што амаль не сустракаецца ў іншых раёнах Беларусі. Канцы ручнікоў завяршаюцца вязанымі карункамі, махрамі, палоскамі фабрычнай тканіны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [251]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [163]
Адукацыя [20]
Спорт [918]
Здарэнні [235]
Грамадства [310]
Эканоміка [13]
Транспарт [92]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [17]
Каляндар
«  Кастрычнік 2020  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.