Чацвер, 28.03.2024, 20:28

КАПЫЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КАПЫЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ — створаны ў г.Капыль паводле рашэння Капыльскага райкама КПБ ад 01.12.1978 г. Пасля рэканструкцыі будынка (з 1997 г.) адкрыты для наведвальнікаў 14.05.2000 г. Музеем кіравалі У.В.Аляшкевіч, В.В.Лойка, Н.М.Міцкевіч, В.І.Жук. З 1985 г.дырэктар В.Л.Шуракова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18 223 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 3709 адзінак. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 195,8 м², выставачнай залы — 47 м². Сярод калекцый музея: археалогія (1277 адзінак), іканапіс (299 адзінак), народнае ткацтва (225 адзінак), жывапіс (215 адзінак).

Экспазіцыя музея, размешчаная ў 3 залах, падзяляецца на 2 тэматычныя раздзелы: «Археалагічная гісторыя Капыльшчыны са старажытных часоў да пачатку ХІХ ст.» і «Мястэчка Капыль канца ХІХ — пачатку ХХ ст.». У першым прадстаўлены знаходкі з археалагічных раскопак, што праходзілі ў г.Капыль у 1996-99 гг., 2004 г. і 2007 г. Найбольш цікавыя з іх адзінкавыя на тэрыторыі Беларусі пчаліныя соты ХІІІ ст., хірургічны нож ХІІІ ст., наверша шлема ХІІ—ХІІІ ст., арбалетны болт XVI ст. і інш.

У другім раздзеле ўзноўлена архітэктурнае аблічча Капыля канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Праз прадметы ўжытку, фатаграфіі, дакументы, кнігі, царкоўнае начынне паказана тагачаснае жыццё і побыт. У в.Вялешына размешчана экспазіцыя музея «Этнаграфія і побыт канца ХІХ — пачатку ХХ ст.», дзе адлюстраваны сялянскі побыт гэтага перыяду, гісторыя пачатковай школы, знаходзіцца мемарыяльны кабінет мастака Г.Галубовіча — ураджэнца Капыльшчыны. Тут адноўлена сялянская сядзіба з прадметамі быту, захоўваюцца парта для 4 навучэнцаў, падручнікі, пісьмовыя прылады і інш. У в.Семежава працуе экспазіцыя «Гісторыя ткацтва са старажытных часоў да нашых дзён» (у раённым Цэнтры ткацтва), таксама як і музей, прысвечаны генеральнаму канструктару па аўтамабільнай тэхніцы, акадэміку, Герою Рэспублікі Беларусь М.С.Высоцкаму.

У музеі праводзяцца выстаўкі, экскурсіі, лекцыі, сустрэчы, тэматычныя вечары. Працуе пастаянная выстаўка «Якая яна, Перамога?», дзе прадстаўлены матэрыялы пра капыльскае гета, злачынствы карнага батальёна на тэрыторыі раёна, пра вязняў канцлагераў, удзельнікаў Парада Перамогі і вызваліцеляў г.Капыль. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі «Святло старажытных абліччаў», «Вандроўкі па Міншчыне», «У пошуках свайго...», «Персанажы Пекінскай оперы», «Прыгажосць штодзённасці» і інш. У музеі праходзяць музейныя ўрокі «Знаходкі з бабулінага гарышча», «Падарожжа ў мінулае», «Пачатковая школа», «Ваенная азбука», «Ліст з 1944 года». Папулярнасцю карыстаецца музейнае мерапрыемства «Апекуны шчасця» (абрад узяцця шлюбу).

Адрас: 223910, г.Капыль, пл.Леніна, 4
Тэл. +375-1719-558-20
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.