Серада, 18.09.2024, 02:16

КАРЧАГА

Галоўная »
КАРЧАГАганчарны выраб, вялікая, звычайна гліняная пасудзіна для захоўвання і транспартавання прадуктаў. У Беларусі вядомыя вузкагорлая і шыракагорлая карчага.

карчага
Карчага

Вузкагорлыя былі пашыраныя ў X – 1-й палове XIII ст., формай падобныя на антычную амфару – з пукатым, нярэдка яйкападобным тулавам, дзвюма вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль пляскатым дном. Мела тоўстыя сценкі чырвонага, часам шэрага колеру. Шыракагорлыя пашыраныя з XIV – XVI стст. Мелі магутнае пукатае тулава з пляскатым дном, часта з дзвюма дугападобнымі ручкамі. У іх трымалі соленыя грыбы, агуркі, зерне і інш.

У канцы XIX – 1-й палове XX ст. на Віцебшчыне карчагай называлі плецены з лазы і саломы кораб. У наш час карчагі выйшлі з ужытку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [492]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.