Нядзеля, 21.01.2018, 13:59

КАРЭЛІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ДАПАМОГІ


КАРЭЛІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ДАПАМОГІ размяшчаецца ў цэнтры гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1936—38 гг. з цэглы. Асвячоны 26.09.1992 г. біскупам А.Кашкевічам.


Помнік архітэктуры неакласіцызму з рысамі канструктывізму. Вырашаны кубападобным аб'ёмам пад шатровым дахам, завершаным васьмігранным барабанам з самкнутым сферычным купалком. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс з вынасным чатырохкалонным порцікам, да алтарнай сцяны — пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Плоскасныя бакавыя фасады цэнтральнага аб'ёму прарэзаны высокімі падвойнымі арачнымі аконнымі праёмамі, астатнія — прамавугольнымі рознай канфігурацыі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [137]
Адукацыя [13]
Спорт [500]
Здарэнні [119]
Грамадства [246]
Эканоміка [10]
Транспарт [68]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [10]
Каляндар
«  Студзень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.