Чацвер, 25.04.2024, 13:27

КАРСКІ Яўхім Фёдаравіч

Галоўная »
nullКАРСКІ Яўхім Фёдаравіч (20.12.1860 (01.01.1861), в.Лаша Гродзенскага р-на, 29.04.1931 гг.) – філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916 г., член-карэспандэнт з 1901 г.), правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), Чэшскай АН (1929). У 1905 – 1910 гг. рэктар Варшаўскага універсітэта. З 1917-га прафесар Петраградскага універсітэта. Удзельнічаў у распрацоўцы статута Інбелкульта. Падтрымліваў цесныя сувязі з беларускімі этнографамі і фалькларыстамі М.Я.Нікіфароўскім, Е.Р.Раманавым, П.В.Шэйнам, з беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў Пецярбургскага універсітэта, з беларускім выдавецкім таварыствам «Загляне сонца і ў наша аконца» (Пецярбург). Яго навуковая дзейнасць шматгранная і плённая. Напісаў больш за 700 працаў па славістыцы, беларусістыцы, русістыцы, этнаграфіі, фальклору, палеаграфіі і педагогіцы.

У процівагу міфолагаў, якія лічылі сучасную народную творчасць астаткам паэтычных поглядаў людзей старажытнага перыяду, гаварыў пра эвалюцыю яе ад ніжэйшых формаў да вышэйшых. Найбольш старажытным жанрам лічыў замовы, разглядаў іх паходжанне, функцыянальнасць, змест, сувязь з язычніцтвам і хрысціянствам, мастацкую форму.


Этнаграфічная мапа беларусаў

Пры разглядзе кожнага з відаў і жанраў вусна-паэтычнай творчасці вялікую ўвагу надаваў іх этнаграфічнаму аналізу, паказаў як найважнейшую крыніцу для вывучэння жыцця, побыту і культуры народа, як сродак выхавання пэўных маральна-этычных нормаў народнай псіхалогіі. Асаблівую ўвагу надаваў разгляду беларускай казкі, упершыню выказаў палажэнне пра яе нацыянальны характар.
Меню
Карепрост один из наиболее эффективных препаратов, предназначенный для интенсивного роста ресниц.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Карепрост один из наиболее эффективных препаратов, предназначенный для интенсивного роста ресниц.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Карепрост один из наиболее эффективных препаратов, предназначенный для интенсивного роста ресниц.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.