КАРТУЗ – (гал. kardoes), мужчынскі летні
галаўны ўбор з казырком. Шылі найчасцей з чорнага сукна.
Мужчыны ў картузах
Мужчына ў картузе. Камянецкі раён. Пачатак 20 ст.
Саламяны картуз. Гродзенчына. Пачатак 20 ст.У канцы XIX – пачатку XX стст. пераважалі картузы накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часам лакаваным казырком. На Панямонні і ў Цэнтральнай Беларусі картуз (шапку-саламянку) выпляталі з саломы. Сярэдзіна мела палатняную падшэўку; аколышак і казырок спераду аздаблялі двума разеткамі, вышытымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі.