Чацвер, 25.04.2024, 17:16

КАСА

Галоўная »
КАСА – доўгія заплеценыя валасы, адзнака дзявоцкасці, красы і цнатлівасці нявесты, якую яна насіла да заручынаў. На заручынах касу распляталі. А ў суборную суботу (дзявочнік) сяброўкі апошні раз запляталі ёй валасы ў адну касу на пасадзе (дзяжы або лаўцы, засланай вывернутым кажухом), уплятаючы пры гэтым шмат шпілек ды іголак, каб брат маладой, расплятаючы, пакалоў сабе рукі. Дзявочай касой любаваўся і ганарыўся ўвесь род. Брат маладой расплятаў на пасадзе ёй касу і падсмальваў валасы.

Прыехаўшы па маладую, малады павінен быў выкупіць за сімвалічную цану яе касу ў брата, які сядзеў побач з ёю або стаяў за плячыма з нажом і пагражаў адрэзаць касу. Малады фактычна выкупляў маладую, бо яе каса атаясамлівалася з ёю. Да шлюбу маладая ехала з распушчанымі валасамі. Пасля шлюбу валасы запляталі ў дзве касы або закручвалі ў куксу (валік, кукла) і надзявалі жаночы ўбор (намітку). Рабілася гэта ў хаце маладога пасля першай шлюбнай ночы, часам адразу пасля вянчання або ў доме маладой перад ад'ездам да маладога.

Доўгія валасы даўней служылі адзнакай свабоды. Замужняя жанчына або дзяўчына, у якой было няшлюбнае дзіця, не мела права насіць доўгія валасы. Калі дзяўчына не выходзіла замуж, яна да смерці павінна была заплятаць адну касу (казалі, што яна пляце сівую касу). Страта маладой касы азначала страту дзявоцтва, цнатлівасці, а плач маладой па касе меў глыбокі псіхалагічны і паэтычны сэнс. Каравай нявесты акружаўся касою, зробленай з цеста.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.