Серада, 24.04.2024, 16:32

KAША

Галоўная »
KAША — 1) вясельная абрадавая страва, якой частавалі маладых пасля першай шлюбнай ночы (часам і перад шлюбнай ноччу). Калі маладых, накрытых ручніком або наміткай, прыводзілі з каморы ў хату, свякроў у вывернутым кажусе пугай здымала з іх пакрывала, кідала яго на печ, a іх садзіла за стол і тройчы папераменна частавала з лыжкі кашай, трымаючы ў руках пугу. Пакаштаваўшы кашы, жаніх браў з рук маці лыжку з рэштай кашы і кідаў яе на печ. Свякроў «біла» маладых пугай і выганяла з-за стала. Маладыя абягалі вакол стала і выходзілі з хаты, а свякроў садзілася на іх месца. У некаторых мясцовасцях маладая выбягала з-за стала з хлебам у руках, а малады — з соллю і клалі іх на паліцу. Месца маладьіх за сталом займалі госці. Неўзабаве маладая вярталася з закускай, частавала свякроў, апаясвала яе поясам уласнага вырабу, вешала на плечы ручнік, а на галаву завязвала чыстую хустку (Віцебшчына). У некаторых вёсках Віцебшчыны маладых садзілі за стол, у канцы якога станавілася свякроў з пірагом у руках, а пажылая жанчына з роду маладога несла гаршчок з кашай і крычала: «Горача, горача!». Прыданкі маладой кідалі ёй на рукі кавалак палатна. Малады, за ім маладая лыжкай бралі кашу і кідалі яе на печ, а свякроў пірагом выганяла іх з застолля і са сваёй раднёй садзілася на іх месца. Рытуал кідання кашы на печ ці ў парог уяўляе сабой рэшткі стараж. абраду ахвярапрынашэння продкам роду. Да ХІХ ст. яго першапачатковае значэнне сцерлася.

2) Абрадавая страва на радзінах (глядзіце Бабіна каша).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.