Чацвер, 25.04.2024, 17:42

КАШУЛЯ, сарочка, рубашка

Галоўная »
КАШУЛЯ, сарочка, рубашка – мужчынская (верхняя і сподняя) і жаночая частка народнага адзення. Яе насілі ў любым узросце, у будні і ў святы. Шылі з ільнянога саматканага, нацельнага, выбеленага палатна. Мужчыны насілі кашулі паверх нагавіцаў і падпяразвалі поясам. Жанчыны запраўлялі ў андарак (ці панёву), запіналі фартухом.

кашуля
Кроі кашуль: 1 - тунікападобны (Гомельшчына), 2 - з гесткай (Мішчына),
3, 4 - з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку (3 - Міншчына)
і па аснове (4 - Брэстчына)


Паводле крою вылучаюцца тры тыпы: тунікападобныя (найбольш старажытныя) – у згорнутым удвая палотнішчы на перагіне рабілася адтуліна (прарэз) для галавы; з прамымі плечавымі ўстаўкамі (самы пашыраны) – пярэдняя і задняя палавіны стала злучаныя на плячах прамавугольнымі палікамі; з гесткай (пашырыліся з канца XIX ст. пад уплывам гарадскога касцюма) – палавіны злучаліся з дапамогаю какеткі. Традыцыйна мела прамы рукаў з манжэтай (каўнерцам), адкладны каўнер, прамы разрэз на грудзях, пад пахамі ўстаўныя цвіклі. Святочныя, асабліва жаночыя, кашулі аздаблялі (рукавы, каўнер, манішка) натыканнем, вышыўкай (часцей чырвонага і чорнага колеру; арнамент геаметрычны).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.