Субота, 19.05.2012, 07:02

Каско Алесь


Алесь КаскоКаско Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) нарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін у сялянскай сям'і. У 1968 годзе скончыў Чудзінскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A.С.Пушкіна на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры. Аднак з-за прызыву на службу ў Савецкую Армію ў 1971 годзе вымушаны быў перапыніць вучобу. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску і працаваў у ёй настаўнікам, адначасова працягваў вучобу завочна, але неўзабаве зноў перавёўся на стацыянарнае аддзяленне. Інстытут закончыў у 1976 годзе.

У гады вучобы лёс звёў яго з выдатным педагогам, вучоным, крытыкам і даследчыкам літаратуры, пісьменнікам Уладзімірам Андрэевічам Калеснікам, які ўсё сваё жыццё звязаў з філалагічным факультэтам Брэсцкага педінстытута імя A.С.Пушкіна. Ён аказаў моцны ўплыў на маладога паэта, дапамог яму развіць творчыя здольнасці. I цяпер Алесь Каско лічыць яго сваім першым і самым лепшым настаўнікам, дзякуючы якому ён стаў вядомым у рэспубліцы літаратарам.

Працяглы час Алесь Каско працаваў карэспандэнтам Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», потым — рэдактарам на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, адказным сакратаром Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Свае першыя вершы ў рэспубліканскім друку надрукаваў у 1970 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Скразная лінія», «Набліжэнне», «Час прысутнасці», «Сорак пяць», «Трохкроп'е», «Два сонца», кніг народных казак «Чыстага ўсё нячыстае баіцца» і іншых. За кнігу вершаў «Час прысутнасці» ўдастоены літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
скачать программу Фотошоп по изменению фона картинки.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.