КАСНІКІ – вузкія палоскі тканіны, каляровыя стужкі, тасёмкі, якія запляталіся ў
косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску. Іх рабілі таксама з рознакаляровай шоўкавай, баваўнянай тканіны, даматканай шарсцянкі.
Дзяўчына ў святочным касцюме з каснікамі.
Вёска Жарабковічы Ляхавіцкага раёна. 1905 г. У наш час у сувязі са зменамі дзявочай прычоскі каснікі амаль не выкарыстоўваюцца.