Пятніца, 29.03.2024, 18:20

КАТРУШНІЦКІ ЛЕМЕЗЕНЬ

Галоўная »
КАТРУШНІЦКІ ЛЕМЕЗЕНЬ – умоўная мова дрыбінскіх шапавалаў. Была пашыраная ў м.Дрыбін Чавускага павета. Каб трымаць у сакрэце тое, пра што гавораць, і пазбегнуць яго скажэння, карысталіся мовай толькі па-за домам, у час адыходніцтва (майстры працавалі ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскі ў вёску). Часам гаворку не ведалі нават члены адной сям'і, якія займаліся шапавальскім рамяством.

Паводле запісаў Е.Р.Раманава, лексічны склад налічваў блізу 915 словаў і ахопліваў 13 паняційных групаў. Большасць паняццяў выражаліся агульнаўжывальнымі беларускімі словамі, зацемненымі спецыфічнымі ўстаўкамі-прыстаўкамі: (кулуг, куцэгла, шурака, шупіла, беяго, беяе), а таксама вузкадыялектнымі словамі («писарыць» – пісаць, «моршчык» – нос), асобныя словы ўтвараліся перастаноўкай складоў («лосома» – салома), ужываліся словы іншамоўнага паходжання (з грэч. «лыкус» – воўк, з укр. «гербацень» – гусак). Словазлучэнні і сказы ўтвараліся на ўзор агульнанароднай мовы, напрыклад, «гурь маньку хавбовъ» – дай мне грошай. Фальклорных твораў на гаворцы шапавалаў не зафіксавана.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.