Пятніца, 29.03.2024, 17:34

КАВАЛІ

Галоўная »
КАВАЛІ – майстры, якія займаліся коўкаю металу (глядзіце артыкул Кавальства). У старажытнасці (прыкладна да ХІ – ХІІІ стст.) адначасова былі гутнікамі – майстрамі па выплаўцы жалеза з балотнай або азёрнай руды, з якога потым выкоўвалі прылады працы, зброю, хатняе начынне, упрыгожанні і інш. У ХІV – ХVІІ стст. дыферынцаваліся ў шэраг вузкіх спецыяльнасцяў: мечнікі, замочнікі (клудачнікі), рагатнікі, лучнікі, нажоўшчыкі ды інш.


Кавалі. Гравюра

Да канца XIX ст. кавалі працавалі часова ці пастаянна па найме ў гарадскіх кузнях. Пазней сталі набываць уласныя і асталёўваліся ў вёсках. Да канца XIX ст. у кожным павеце налічвалася да 50 сельскіх кавалёў. Звычайна працавалі з памочнікам-малатабойцам. Акрамя гарачай ці халоднай коўкі выконвалі зварку, загартоўку, а таксама слясарныя, бляхарныя, паяльныя ды іншыя працы.

У кавальскай сярэднявечнай майстэрні

Цяпер працуюць у майстэрнях СВК, рамантуюць сельгастэхніку, задавальняюць патрэбу ў неабходных вырабах, звычайна валодаюць і газа- і электразваркай.

Каваль за працай
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.