Чацвер, 25.04.2024, 07:18

КАЎБАСА

Галоўная »
КАЎБАСА – мясны выраб. Лакальная назва – кілбаса. Прадукт харчавання з адмыслова прыгатаванага фаршу. Мяккае мяса з лапатак і іншых частак свіной тушы, часам паляндвіцу, дробна сякуць, рэжуць (у наш час пракручваюць на мясарубцы), дадаюць парэзанае сала, соль, часнок, укроп, здрабнёны лаўровы ліст, гарчыцу, каляндру, кмен, перамешваюць і гэтым шчыльна начыняюць тонкія свіныя кішкі або штучныя абалонкі. Раней мяса напіхвалі ў кішку рукой, развёўшы яе дроцікам або лубяной дужкай. У наш час – праз трубку, якую прымацоўваюць на мясарубку. Напханую каўбасу завязваюць у кольцы, вешаюць пад страхой вяліцца. Некаторыя спачатку падсушваюць над печчу, потым перавешваюць у халоднае месца для захоўвання, часам вэндзяць.

Сухую свіную каўбасу захоўвалі да лета, спажывалі ў святы, у пару працаёмкіх сельгаспрацаў.

Рабілі таксама вараную каўбасу з вантробаў (вантрабянку) – ліверную (ліверку) і з дадаваннем крыві і сала – крывяную (крывянку). Такія каўбасы спажывалі адразу, а не захоўвалі. Часам адвараную крывянку ахалоджвалі, паклаўшы пад гнёт.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.