КАЗА – традыцыйны танец. Называлася таксама «Казёл». Верагодна, вытокі яго ў старажытным калядаванні (пераапрананне ў «казу»). Танец часта выконвалі на
вяселлях.
Каза. Выконваюць жыхары вёскі Моталь Іванаўскага раёна Каза. Выконваюць жыхары вёскі Грышына Расонскага раёна Вобразы казы і казла доўгі час сімвалізавалі ўрадлівасць. У аснове харэаграфічнага малюнка – імітацыя розных звычак козаў (тупат, баданне, скачкі). Бытуе ў
карагодных, гульнявых, танцавальных варыянтах па ўсёй Беларусі, некаторыя з іх маюць элементы гумарыстычнага гульнёвага дзеяння, акрабатыкі.