Чацвер, 28.03.2024, 20:34

КАЗАК Ніна Мікалаеўна

Галоўная »
КАЗАК Ніна Мікалаеўна нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пераняўшы ў дзяцінстве ад маці тэхніку ткацтва, Ніна Мікалаеўна большую частку жыцця прысвяціла любімай справе. Матчыны ўрокі рукадзелля не забывала нават, калі працавала маляром на будоўлі, на трыкатажнай фабрыцы, цялятніцай на ферме.


На прафесійным узроўні ткацтвам пачала займацца з 2002 года ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў, дзе займала пасаду майстра-метадыста па ткацтве. Пры доме рамёстваў Ніна Мікалаеўна вяла гурток, дзе з вялікім задавальненнем дзялілася творчым вопытам з усімі зацікаўленымі.

Ніна Мікалаеўна — сапраўдны носьбіт мясцовых ткацкіх традыцый. Яна цудоўна валодае тэхнікай ткацтва і рэгіянальнымі відамі яго тэхналогій, годна працягвае справу па адраджэнні і захаванні народнага ручнога ткацтва, распачатую папярэднімі пакаленнямі. Дзякуючы ёй гэта старажытнае майстэрства не спынілася і знаходзіць працяг сярод жыхароў Ганцавіцкага раёна. Захоўваючы ўсе асаблівасці мясцовага ткацтва, майстар на працягу ўжо амаль 20 гадоў перадае сваю справу, сваё майстэрства, непаўторны ўласны стыль маладому пакаленню. Ніна Мікалаеўна і па сённяшні дзень праводзіць майстар-класы, семінары для дзяцей і дарослых. Пераемнасць традыцый захоўваецца і ў сям’і. Сакрэты ткацкага рамяства Ніна Мікалаеўна перадала дачцэ Наталлі і ўнучцы Аляксандры.


Майстар унесла вялікі ўклад у развіццё ткацкага рамяства раёна. Тканыя вырабы Ніны Мікалаеўны — гэта ўнікальныя рукатворныя цуды, выкананыя ў мясцовых традыцыях, самабытныя і непаўторныя, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго геаметрычнымі ўзорамі, гарманічнасцю кампазіцыі і колеравым рашэннем. Яе работы добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Ніна Казак з’яўляецца актыўным удзельнікам, дыпламантам і прызёрам разнастайных міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, конкурсаў, фестываляў, дзе падцвярджае сваё майстэрства граматамі, дыпломамі і падзякамі.

У 2010 годзе разам з дачкой Наталляй стварылі калекцыю ручнікоў «Спадчына» і атрымалі другое месца ў Рэспубліканcкім конкурсе «Лепшы нацыянальны сувенір, які адлюстроўвае агульнабеларускія каштоўнасці, традыцыйную нацыянальную культуру».

Аўтар: Наталля Білімава
Крыніца: Народныя майстры Беларусі / склад.: Я.М. Сахута, А.Ю. Лозка. — Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2020. — 300 с.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.