Чацвер, 16.08.2018, 03:13

КАЗЛОВІЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ


КАЗЛОВІЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ размяшчаецца на могілках на паўночнай ускраіне вёскі Казловічы Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з дрэва. У 1859 г. адрамантаваны мясцовай памешчыцай Свечынай.


Помнік народнага драўлянага дойлідства. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі традыцыйная схема трохзрубнага храма: бабаінец, кубападобная малітоўная зала пад чатырохсхільным дахам, апсіда з асіметрычнай сакрысціяй. Перад галоўным фасадам выступае прыруб нартэкса з дзвюмя чацверыковымі шатровымі вежамі-званіцамі і двухгранным шчытом паміж імі. Вертыкальна накіраваны сілуэт фасада ярусна падкрэслены двухсхільным на двух слупах ганкам галоўнага ўвахода і шатровым гонтавым дахам асноўнага аб'ёму, шалёўкай, высока прарэзанымі аконнымі праёмамі, брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Арачныя аконныя праёмы, разныя балюстрадныя агароджы ў бакавых праёмах яруса-звона прыўносяць у драўляную пабудову элементы мураванай архітэктуры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [15]
Спорт [595]
Здарэнні [137]
Грамадства [253]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Жнівень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.