Субота, 27.07.2024, 03:17

КЕМЕЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
КЕМЕЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Кемелішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1781 г. з дрэва па фундацыі Ст.Прушынскага, асвячоны ў 1799 г. біскупам Д.Пілхоўскім. У 1866—89 гг. пробашчам служыў вядомы рэлігійны дзеяч, гісторык рымска-каталіцкай царквы Я.Курчэўскі. У 1931 г. пры касцёле існаваў кляштар місіянерак. У ансамблі з храмам трох'ярусная чацверыковая шатровая званіца і трох'арачная мураваная брама.


Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы 1900 г. набыў рысы неаготыкі. Высокі зруб выкананы ў форме лацінскага крыжа, якую падкрэслівае перакрыжаванне двухсхільных дахаў трохнефавага зруба і трансепта. На франтальным фасадзе дзве шатровыя вежы (васьмярык на чацверыку) з франтончыкамі ў аснаванні, якія разам з чатырохграннымі сігнатуркамі па тарцах дахаў надаюць архітэктуры будынка гатычную афарбоўку. Уваход вылучаны чатырохслуповым вертыкальна выцягнутым ганкам з трохвугольным шчытом, што ўтвараюць утрыраваны класічны порцік. Імкненне пераняць рысы мураванай архітэктуры праявілася ў высока ўзнятых аконных праёмах лучковай формы, рамбічных люкарнах, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі фасадаў. Унутраная прастора храма шасцю слупамі падзелена на тры нефы, раскрытыя ў пяцігранную апсіду і крылы трансепта. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаны барочна-класіцыстычны алтар.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.