Субота, 27.07.2024, 02:33

КІЯКАВАЎСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
КІЯКАВАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на вёскі у вёсцы Кіякава Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 1907 г. з цэглы як пахавальня ўладальнікаў маёнтка Кіякоўскіх.


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане вертыкальна выцягнутым аб'ёмам, узнятым на высокі цокаль і накрытым двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з люкарнай па цэнтры, крапаваны пілястрамі, па восі сіметрыі прарэзаны лучковым уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны пілястрамі і цэнтральнымі арачнымі аконнымі праёмамі. Памяшканне перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Пад капліцай склеп-пахавальня.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.