Чацвер, 25.04.2024, 17:27

КІРКОР Адам Ганоры Карлавіч

Галоўная »
Адам КіркорКІРКОР Адам Ганоры Карлавіч (псеўданім Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Сабары і іншыя; 21.01.1818 г., в.Слівіна Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці — 23.11.1886 г.), беларускі, польскі і рускі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археолаг, літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства (1856), член Рускага геаграфічнага таварыства (1857), Акадэміі ведаў у Кракаве (1873), член Віленскай археалагічнай камісіі (з 1855), хавальнік Віленскага музея старажытнасцей, ахвяраваў яму ўласную археалагічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспедыцый па Мінскай і Віленскай губернях.

Вучыўся ў Магілёўскай (да 1834 г.) і Віленскай (да 1838 г.) гімназіях. У Вільні ў 1840—60-я гг. выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі: «Radegast» («Радэгаст»), «Памятныя кніжкі Віленскай губерні», «Pismo zbiorowe Wilenskie» («Віленскі альманах») і іншыя, часопіс «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік»), дзе змяшчаў свае працы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы. Рэдактар газеты «Виленский вестник» (1860—65 гг.), кіраўнік гуртка беларускіх, польскіх і літоўскіх літаратараў і дзеячаў культуры (Вільня, 1850—60-я гг.).

З 1859 г. уладальнік друкарні ў Вільні, у 1868—71 гг. адзін з выдаўцоў газеты «Новое время» ў Пецярбургу. З 1872 года ў Кракаве. Чытаў лекцыі па славянскіх, у тым ліку беларускай, літаратурах у Кракаўскім тэхнічна-прамысловым музеі. Вывучаў, папулярызаваў гісторыю, антрапалогію, матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, падкрэсліваў гісторыка-этнічную самастойнасць і самабытнасць беларускага народа, яго крэўнасць ці пэўнае падабенства з рускім, украінскім, польскім, літоўскім народамі.

У працах «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі» (1839), «Аб этнаграфічнай мяжы літоўскай і славянскай народнасцей у Літве» (1857), «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), «Этнаграфічныя нарысы Сувалкскай губерні» (1873), у публікацыях «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе» («Жывапісная Расія», т. 3, ч. 1-2, 1882) даў этнічную і сацыяльна-бытавую характарыстыку тыпаў беларуса, адзначыў яго высокія духоўна-маральныя якасці (прывязанасць да зямлі, працавітасць, кемлівасць, дасціпнасць), падкрэсліў самастойнасць беларускай мовы, яе багатыя пісьмовыя традыцыі і інш. Падрабязна разгледзеў беларускую вусна-паэтычную творчасць: песні, прыказкі, прымаўкі, паданні на матэрыяле Ашмянскага, Лідскага, Свянцянскага, Вілейскага, Нясвіжскага, часткова Сакольскага паветаў, апісаў абрады і звычаі (дажынкі, вяселле, пахаванне), гульні і танцы («Жаніцьба Цярэшкі», «Падушачка», «Мяцеліца»), святы (каляды, купалле, вялікдзень) і інш. Праілюстраваў апісанні арыгінальнымі тэкстамі народных песень, у большасці запазычанымі (без спасылак) з ранейшых публікацый Я.Тышкевіча, Я.Чачота; для тлумачэння беларускіх тэкстаў склаў невялікі беларуска-рускі слоўнічак.

У духоўнай культуры беларусаў вялікую ролю аддаваў міфалагічным крыніцам, недаацэньваў яе рэальнага, сацыяльна-бытавога кантэксту. У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874) найбольш выразна праявіўся цэласны, пазбаўлены прымітыўнага этнаграфізму падыход да беларускай культуры як да шматвяковай гістарычнай з'явы ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклорных відаў творчасці. Аўтар успамінаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.