Нядзеля, 05.02.2012, 05:19

КІСЕЛЬ


КІСЕЛЬ – 1) даўняя мучная страва. Варылі з аўсянай, жытняй, пшанічнай грубага памолу (разавай) мукі, часам з вотруб'я. Падобны на жур. Рашчынялі кісель на заквасцы або для заквашвання кідалі кавалак хлеба. Рошчыну на кісель ставілі ў цёплае месца на ноч, потым працэджвалі і з «цэду» гатавалі кісель. Варылі густым (увесь час памешваючы), потым разлівалі па місках і ставілі ў халоднае месца, каб застыў. Пра кісель, які ўдаўся, казалі: «Як квашаніна, хоць танцуй на ім». Кісель прыпраўлялі (засмачвалі) алеем, салам, запівалі сырадоем, «прысёрбвалі» валогай (казалі: «Кісель у дзве лыжкі ядуць — кісель у адну, валогу ў другую»). Найбольш пашыраны быў аўсяны кісель. Часам варылі прэсны кісель з гарохавай мукі. Дзеля гэтага моцна разварвалі гарох, прапускалі яго праз рэшата, давалі застыць. Елі з алеем. Кісель вядомы па ўсёй Беларусі. На посную куццю быў адной з абавязковых страў.

2) Дэсертная страва з адвару ягад, груш, яблыкаў, заваранага бульбяным крухмалам. Даўней варылі вельмі густым, каб застываў. Традыцыйны кісель — журавінавы. Вядомы паўсюдна.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.