Нядзеля, 05.02.2012, 05:26

КЛАРНЕТ


кларнетКЛАРНЕТ (ням. Klarinette ад лац. clarus ясны гук) – драўляны духавы язычковы музычны інструмент. Другая пашыраная назва — дудка. Мае цыліндрычны ствол з раструбам на адным канцы і дзюбападобным муштуком з прымацаваным адзінарным язычком (пішчыкам) на другім.

Створаны кларнет у Германіі (каля 700) на аснове французскага народнага інструмента шалюмо, аналагічнага па канструкцыі беларускай жалейцы. Паводле гістарычных звестак на Беларусі паявіўся ў 2-й палове XVIII ст. спачатку ў прафесійных аркестрах (Нясвіж, Гродна, Шклоў, Слонім і інш.), з 2-й паловы ХІХ ст. пашырыўся ў народным побыце. Гэтаму садзейнічалі ваенныя музыканты з сялян, якія, адслужыўшы, вярталіся дамоў, a раней, магчыма, і прыгонныя аркестранты, якія спасцігалі навуку ігры на кларнеце ў магнацкіх капэлах. З цягам часу фабрычны кларнет выцесніў самаробную жалейку.

У сучаснай народнай музычнай практыцы кларнет выкарыстоўваюць у інструментальных ансамблях, дзе спалучаецца са скрыпкай, з цымбаламі або з гармонікам, а таксама з гармонікам, скрыпкай і барабанам. Іграючы на «музыках» (танцах), вечарынках, бяседах, вяселлях, гэтыя ансамблі выконваюць песні, танцы і маршы. Сярод народных кларнецістаў ёсць таленавітыя выканаўцы-імправізатары — П.Р. Апановіч і М.М. Семянчук са Столінскага раёна і інш. У наш час кларнет зрэдку сустракаюцца на Міншчыне і Брэстчыне.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.