Чацвер, 25.04.2024, 23:22

КЛЯМКА

Галоўная »
КЛЯМКА — 1) металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы, вароты, весніцы. На Беларусі вядома з сярэднявечча, у народным дойлідстве пашырылася ў 19 ст. Уяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапушчаны лапаткападобны язычок (слясак). Пры націсканні на слясак пальцам прыпадымаецца рычаг-замок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом, другім уваходзіць у кручок, убіты ў вушак дзвярэй.


Клямка

клямка
Фрагмент клямкі. Канец 19 ст.

клямка
Схема клямкі (від збоку): 1 - ручка, 2 - слясак,
3 - пластка, 4 - кручок, 5 - скобка


Іншая канструкцыя клямкі на паўднёвым усходзе Беларусі (Гомельшчына): масіўны рычаг, прасунуты праз шула ці вушак, з крукам-зашчапкай на ўнутраным канцы, які фіксуе наглуха прымацаваную да дзвярэй пласціну. Яна вызваляецца націсканнем далонню на знешні канец рычага, што для зручнасці фігурна расплясканы. Як галоўная дэталь афармлення ўваходу клямка, як і завеса, нярэдка мела адмысловую і мастацкую форму. Часцей за ўсё аздабляліся расплясканыя канцы дужкі, асабліва верхні, якому надавалі выгляд ліста, трылісніка, завіткоў і інш.; клямкі ў выглядзе галовак коней, пеўняў, рагоў барана ў старажытнасці выконвалі функцыю абярэгаў. У наш час клямкі кавальскай работы сустракаюцца пераважна на варотах; у жыллёвым будаўніцтве саступілі месца прамысловым вырабам.

клямка
Схема клямкі (справа - від збоку): 1 - ручка, 2 - слясак,
3 - пастка, 4 - кручок, 5 - скобка


клямка
Клямка. Вёска Дразды Стаўбцоўскага раёна. 1920-я гады

2) Дзвярная зашчапка, што надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай.


Клямка, зашчапка
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.