Субота, 19.05.2012, 07:08

КЛЯШЧОТКІ


КЛЯШЧОТКІ — самагучальны рытмічны інструмент. Уяўляе сабой набор нанізаных на шнур дошчачак (з сухога цвёрдага дрэва, часцей з дубу), якія пры патрэсванні ўдараюцца адна аб адну і ўтвараюць гучны трэск.

кляшчоткі
Кляшчоткі

Каб дошчачкі прылягалі адна да адной няшчыльна і гук пры ўдарах быў больш моцны, паміж імі ўстаўляюць круглыя драўляныя пракладкі. На адным канцы (бліжэй да краю) кожнай дошчачкі і пракладкі прасвідроўваюць па 2 адтуліны. Праз іх працягваюць шнур, свабодныя канцы якога завязваюць. Такім чынам атрымліваецца кольца, у якое выканаўца ўстаўляе кісці рук. Маніпуліруючы імі, на кляшчотках можна ўзнаўляць разнастайныя рытмічныя фігуры. Да пачатку ХХ ст. былі пашыраны на Магілёўшчыне і Міншчыне. Выкарыстоўваюцца ў самадзейных аркестрах народнай музыкі. Вядома і як дзіцячая цацка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.