Субота, 27.07.2024, 03:27

КЛЮШЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯЎХІМА

Галоўная »
КЛЮШЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯЎХІМА размяшчаўся ў паўночна-заходняй частцы вёскі Клюшчаны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1726 (86) г. з дрэва па фундацыі Я.Корсака; капітальна перабудаваны ў 1905 г. Закрыты ў 1948 г., адноўлены ў 1990 г., асвячоны 16.10.1993 г. Быў акаймаваны бутавай агароджай з мураванымі слуповымі брамамі, згарэў раніцаю 6 чэрвеня 2017 года.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай, па баках якой — нізкія сакрысціі. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і фланкіраваны двух'яруснымі чацверыковымі вежамі, накрытымі высокімі шатрамі (надбудаваны ў 1905 г. замест цэнтральнай васьміграннай званіцы) з франтончыкамі-вімпергамі ў аснаванні. Такая ж меншага памеру сігнатурка вянчае гранёны дах над алтарнай часткай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор пад пакатым двухсхільным пакрыццём. У афармленні фасадаў выкарыстана фігурная шалёўка.

Унутры малітоўная зала чатырмя слупамі падзелена на тры нефы, перакрытыя агульнай кесаніраванай бэлькамі столлю.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.