КОЛА — сіло для лоўлі курапатак. Уяўляла сабой ляшчынавы абруч (дыяметрам 1 — 1,5 м), зацягнуты сеткай з тонкага моцнага шнура, да якой прывязвалі некалькі дзесяткаў петляў з конскага воласу. Лавілі кола пераважна зімой, калі мароз і бяскорміца «гналі» курапатак да чалавечага жытла.
Кола: 1 - агульны выгляд, 2 - валасяная пятля Кола клалі на прытоптаны снег на загуменні ці ў садзе ля кустоў, прысыпалі для маскіроўкі і прываблівання птушак сенам і мякінай. Разграбаючы пацяруху, курапаткі самі сабе зашморгвалі петлі на лапках.