Нядзеля, 05.02.2012, 05:18

«КОЛА»


«КОЛА» — традыцыйны танец. Называўся таксама «Кружкі», «Кругавая», «Круток». Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Галоўная асаблівасць яго — рух па крузе і ўсялякія кружэнні. Пад рознымі назвамі пашыраны па ўсёй Беларусі.

кола
"Кола"

Р.Друцкі-Падбярэскі апісаў «Кругавую» наступным чынам: «...танцор жвава абнімае постаць маладой танцоўшчыцы, паварочвае і перакідвае яе ў такт дуды і скрыпкі, прыстукваючы кожны такт абцасамі і падпяваючы двухрадкоўе. Танцуючых цэлы рад. Першы ў радзе выдумляе фігуры, якія дакладна паўтараюцца ўсімі; кружацца ў адзін бок датуль, пакуль амаль што не ап'янеюць, тады кружацца ў другі...». Пра «Кружкі» як пра галоўны танец на беларускіх святочных вечарынках паведамляў М.Дзмітрыеў: ад васьмі да шаснаццаці выканаўцаў кружацца ў ім парамі пад музыку і спевы розных кароценькіх прыпевак (Дзмітрыеў М. Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю. Вільня, 1869. С. 256). «Круціху», што выконвалася на вяселлях, нагадвае С.Сахараў. «Круган», што выконваўся двума мужчынамі, зафіксаваны на Брэстчыне, «Круглы» — на Магілёўшчыне.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.