Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Аўторак, 28.11.2023, 16:54 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Колас Якуб (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)Галоўная »![]() Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у рабоце нелегальнага настаўніцкага з'езда быў звольнены (1906). У 1907 годзе працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 годзе – у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15 верасня 1908 года за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады і адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912-1914 гадах працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Пінску. У час Першай сусветнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. У верасні 1915 года быў мабілізаваны ў армію. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве і служыў у запасным палку ў Пермі. Помнік Якубу Коласу ў горадзе Ганцавічы Летам 1917 года быў накіраваны на Румынскі фронт, але па стане здароўя неўзабаве быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Паводле дэкрэта савецкага ўрада ў пачатку 1918 года звольнены з войска, як настаўнік. Настаўнічаў у Курскай губерні. Па выкліку ўрада БССР у 1921 годзе пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным вучылішчы, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. 3 дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У дні Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме, Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск. Быў членам ЦВК БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Мемарыяльная дошка Якубу Коласу ў вёсцы Люсіна на будынку школы Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 года. Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памятны знак у ўрочышчы Яшукова гара, што знаходзіцца паміж вёскамі Люсіна і Малькавічы Памёр 13.08.1956 года. |
|