Серада, 24.04.2024, 03:39

КОЛАСА ЯКУБА ЛІТАРАТЎРНА-МЕМАРЫЯЛЬНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ

Галоўная »
КОЛАСА ЯКУБА ЛІТАРАТЎРНА-МЕМАРЫЯЛЬНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ заснаваны паводле пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16.08.1956 г. у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адкрыты ў 1967 г. Размяшчаецца на тэрыторыі Коласаўскага заказніка. Уключае літаратурна-мемарыяльны комплекс Смольня (дзейнічае з 1967 г.), сядзібы Акінчыцы (з 1982 г.), Альбуць (з 1990 г.), Ласток (з 1997 г.).

Літаратурна-мемарыяльны комплекс Смольня — былая сядзіба Міцкевічаў (родных Якуба Коласа), якія жылі тут з 1910 г. Знаходзіцца за 1,5 км ад в.Мікалаеўшчына. Сюды паэт прыязджаў у 1911—14 г., 1940 г., 1946—52 гг., 1956 г., працягваў тут працу над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка», апісаў сядзібу ў трылогіі «На ростанях». На тэрыторыі сядзібы адноўлены хата і яе інтэр'ер (паводле ўспамінаў родных Я.Коласа), хлеў, гумно, гаспадарчыя пабудовы пад саламянымі дахамі, студня з «жураўлём», захаваліся пасаджаныя Я.Коласам у 1911 г. ліпы. Экспазіцыя складаецца з мемарыяльнай і літаратурнай частак. У мемарыяльнай знаходзяцца прадметы побыту сям'і Міцкевічаў, фотаздымкі, матэрыялы пра сустрэчу ў 1912 г. Я.Коласа з Я.Купалам. У спецыяльна ўзведзеным двухпавярховым будынку змяшчаецца літаратурная частка (абноўлена ў 2007 г.). Сярод экспанатаў архіўныя дакументы, аўтабіяграфічныя матэрыялы, аўтографы твораў Я.Коласа, яго асабістыя рэчы, мэбля пасляваеннага часу. На 2-м паверсе размешчана карцінная галерэя «Смольня».

Мемарыяльная сядзіба Акінчыцы — урочьшча, дзе нарадзіўся будучы паэт, затым вёска, з 1977 г. у межах г.Стоўбцы. Тут у 1881— 83 гг. жыў бацька пісьменніка з сям'ёй. Сядзіба адноўлена, на яе тэрыторыі знаходзяцца хата, крытая гонтам, гумно, паркан з хваёвых плашчакоў. У экспазіцыі хаты прадстаўлены аналагі рэчаў, якімі карысталася сям'я Міцкевічаў, прадметы сялянскага побыту канца ХІХ ст.

Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Мемарыяльная сядзіба Альбуць — былая леснічоўка. Знаходзіцца за 5 км ад г.Стоўбцы, дзе ў 1890—1904 гг. жыла сям'я Міцкевічаў. Хата пабудавана ў 1873 г., у 1891 г. згарэла, у тым жа годзе адбудавана. Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Я.Коласа, адсюль ён хадзіў у народнае вучылішча ў в.Мікалаеўшчына, тут навучыўся чытаць і напісаў свой першы верш. Альбуцкая сядзіба ў паэме «Новая зямля» апісана як Парэчча. Сядзіба адноўлена з усімі пабудовамі. У 1990 г. у хаце створана літаратурна-мемарыяльная экспазіцыя па матывах паэмы «Новая зямля», дзе можна пазнаёміцца з фотаздымкамі прататыпаў герояў паэмы, рукапісамі, выданнямі паэмы розных гадоў, прадметамі побыту сялян ХІХ—ХХ ст. Дзейнічае выстаўка «Пчалярства і рыбалоўства».

Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Мемарыяльная сядзіба Ласток знаходзіцца за 12 км ад в.Мікалаеўшчына. Туг прайшлі раннія дзіцячыя гады Я.Коласа (1885—90 гг.). Хата і гумно, пабудаваныя ў 1885 г., захаваліся ў першапачатковым выглядзе з невялікімі рэстаўрацыйнымі зменамі. Адноўлены паркан, гаспадарчыя пабудовы. Ласток апісаны паэтам у аўтабіяграфіі, успамінах, вершаваным апавяданні «Грушы-сапяжанкі». У 1997 г. адкрыты 2 пакоі экспазіцыі па матывах паэмы «Сымон-музыка», дзе прадстаўлены копіі рукапісаў паэмы, яе выданні розных гадоў, пісьмы, дакументы, фотаздымкі, вырабы народных майстроў Стаўбцоўшчыны, творы беларускіх мастакоў.

Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Якуб Колас, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа


Адрас: 222660, г.Стоўбцы, вул.Сенкевіча
Тэл.: +375-1717-55-438; +375-1717-41633
Меню
odnostishki.kulichki.net
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
odnostishki.kulichki.net
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
odnostishki.kulichki.net

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.