Пятніца, 29.03.2024, 10:09

КОЛАСАЎСКІ ЗАКАЗНІК

Галоўная »
КОЛАСАЎСКІ ЗАКАЗНІК заснаваны ў Стаўбцоўскім раёне паводле пастановы Савета Міністраў БССР ад 22.9.1972 г. з мэтай захавання прыроднага комплексу мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка Я.Коласа. Агульная плошча 269 га. Уключае тэрыторыю, прылеглую да літаратурна-мемарыяльнага комплексу Смольня каля в.Мікалаеўшчына, куды неаднаразова прыязджаў паэт і дзе ў 1912 г. адбылася яго першая сустрэча з Я.Купалам; наваколле сядзіб Альбуць, дзе Якуб Колас жыў у 1890—1902 гг. (апісана ў паэме «Новая зямля»), і Ласток, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэта (1885—90 гг.); урочышча Бервянец (Дубы) на беразе Нёмана, якое згадваецца Я.Коласам у многіх творах.

У 1990 г. на тэрыторыі заказніка адкрыты мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа». Ён налічвае больш за 40 драўляных скульптурных кампазіцый па матывах твораў Я.Коласа, што тэматычна злучаюць аб'екты філіяла літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і мясціны, звязаныя з імем пісьменніка. Над стварэннем скульптур працавалі майстры-разьбяры Г.Дзялендзік, І.Канавалюк, С.Кляшчук, М.Корабаў, А.Маголін, В.Парашчанка, І.Супрунчык і інш.

Складаецца з «Дарогі дзядзькі Якуба», «Сцяжыны новазямельцаў» і кампазіцыі «Песняй вітаю я вас!». «Дарога дзядзькі Якуба» пачынаецца каля мемарыяльнай сядзібы Акінчыцы (ускраіна г.Стоўбцы) са скульптуры «Мадонна» і цягнецца ўздоўж дарогі Стоўбцы — Мікалаеўшчына. Найбольш цікавыя скульптурныя выявы: «Старац» з легенды аб заснаванні г.Стоўбцы; «Асветнік» — вобраз настаўніка, што з надзеяй глядзіць у будучыню (скульптура ўстаноўлена на месцы былой сядзібы брата Я.Коласа Міхася, які стаў прататыпам брата Лабановіча ў трылогіі «На ростанях»); «Званар» увасабляе вобраз паэта-змагара, душа якога, як звон, адклікалася на радасць і гора народа; «Пяшчота» сцвярджае вечнасць кахання; «Дрэва жыцця» сімвалізуе пераемнасць пакаленняў; «Вытокі» ілюструе старонкі ранніх твораў пісьменніка. «Сцяжына новазямельцаў» пачынаецца на скрыжаванні «Дарогі дзядзькі Якуба» з лясной дарогай і вядзе ў Альбуць. Правобразы скульптурных кампазіцый сцяжыны — героі паэмы Я.Коласа «Новая зямля»: дзядзька Антось («Касец», «Дзедаў човен»), Ганна і дзеці («Раніца ў нядзельку»), Міхал.
Меню
Монтаж сэндвич панелей работа - монтажник сэндвич панелей ural-construction.ru.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Монтаж сэндвич панелей работа - монтажник сэндвич панелей ural-construction.ru.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Монтаж сэндвич панелей работа - монтажник сэндвич панелей ural-construction.ru.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.