Серада, 24.04.2024, 02:38

КОПНЫ СУД

Галоўная »
КОПНЫ СУД — суд сельскай, часам гарадской абшчыны на Беларусі. Узнік на ранняй стадыі развіцця дзяржавы і права. Збіраўся на вызначаным месцы — капавішчы (адсюль і назва), дзе насыпалася ўзвышэнне, трамбавалася зямля, рабіліся лавы. Дзейнічаў на аснове звычаёвага права, аб'ядноўваў следчыя і судовыя функцыі. Разглядаў пераважна справы простых людзей, зрэдку феадалаў (пра забойствы, крадзяжы, грабяжы, падпалы, патравы, зямельныя спрэчкі і інш.). Усе ўдзельнікі судаводства фармальна карысталіся роўнымі правамі.

Копны суд праводзілі выбраныя насельніцтвам так званыя копныя мужы, копнікі. Імі маглі быць сяляне, якія мелі добрую рэпутацыю, прадстаўнікі сялянскай адміністрацыі, звычайна пажылыя людзі (часам і адміністрацыі мяшчан, шляхты, зямян). Колькасць суддзяў не стабільная, найчасцей збіралася 10 — 20. На капе прысутнічаў прадстаўнік гродскага, або замкавага суда (віж, возны), які сачыў за захаваннем копных звычаяў і копнага права, складаў справаздачу пра ход судовага працэсу.

Копны суд прыгаворваў да штрафу, пакрыцця страт, цялеснага пакарання, умоўнага асуджэння, выгнання і нават пакарання смерцю. «Гарачая капа» склікалася адразу пасля ўчынення злачынства, пэўнага месца збору не мела. Злоўленага злачынцу судзілі адразу; калі ён не быў знойдзены, збіралася звычайная капа, на якой дапытвалі ўсіх, хто з'явіўся. Калі і на ёй злачынец не быў выкрыты, збіралася 3-я канчатковая (завітая, прысяжная) капа, на якую абавязаны былі з'явіцца ўсе копнікі і выкліканыя людзі. Яны прыносілі прысягу, што не рабілі злачынства і нічога не ведаюць пра злачынца. Той, хто не з'яўляўся на капу, абавязаны быў пакрыць прычыненыя злачынствам страты і шукаць чарніліцы, шкатулкі, пісьмовыя прылады, попельніцы з віноўніка.

Скаргі на рашэнні копнага суда не падаваліся. Дзейнасць копнага суда на Беларусі спынілася ў ХХ ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.