Пятніца, 26.04.2024, 02:02

КОРЖ, прaснак

Галоўная »
КОРЖ, прaснак — даўняе прэснае мучное печыва. Называлі таксама каржэнь, каржан. Ha корж звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або на патэльні тоўстым блінам. Рабілі каржы «праснаком на скорым часе», як не было хлеба, ці ў пост, на памінкі.

Корж таксама елі, пакрышыўшы яго на кавалкі і заліўшы смятанай або тоўчанымі ягадамі. Часам на корж бралі пшанічныя высеўкі, тоўчанае канаплянае ці льняное семя (Столінскі, Лельчыцкі, Рагачоўскі раёны). Калі не хапала мукі, дадавалі тоўчаную вараную бульбу. У наш час каржы — печыва з пшанічнай мукі на малацэ, здобнае, салодкае.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.