Субота, 19.05.2012, 07:15

КОЎБІК


КОЎБІК — свіны страўнік, начынены мясам. У некаторых мясцовасцях пашыраны назвы кіндзюк, каўдун, кірук, багук. Страўнік вычышчалі, разміналі; мяса з ашыйка, лапатак, сцёгнаў, часам кавалкі сала (Брэстчына) рэзалі, салілі, дабаўлялі духмяныя прыправы, шчыльна складвалі ў страўнік і зашывалі. Вешалі пад страхой у торбе ці ў кашы (каблуку).

На захадзе Беларусі коўбік да вясны трымалі ў расоле, потым высушвалі на сонцы. Правяленае мяса захоўвалася да лета, яго бралі на сенакос, жніво, копку бульбы. Свіны страўнік маглі начыняць варанымі пасечанымі вантробамі, кашай са скваркамі, дранай бульбай. Быў вядомы паўсюдна, у некаторых мясцовасцях робяць і ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.