Нядзеля, 05.02.2012, 05:19

КОЗЛЫ


КОЗЛЫ — 1) апорны элемент аднаго з тыпаў каркаснай страхі. У некаторых мясцовасцях называліся стаякі, крыжы. Козлы паступова выцяснілі з будаўніцтва сошкі. Ствараліся перакрыжаванымі брусамі, што апіраліся на бэлькі і папярочныя сцены. У перакрыжаванне, створанае ў верхняй частцы брусоў, клалі вільчыкавы брус, на ім мацавалі ключы. Страха на козлах у канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. была найбольш пашырана на Паазер'і, Падняпроўі і ў Цэнтральнай Беларусі. У наш час у будаўніцтве не выкарыстоўваецца.

козлы
Канструкцыя страхі на козлах

2) Канструкцыя для замацавання саламянага пакрыцця ў вільчыку страхі. Называлася таксама козлікі. Кароткія жэрдкі збівалі крыж-накрыж парамі і клалі ўпоперак па ўсяму вільчыку, лазой прывязвалі да лат. Часам козлы аб'ядноўвалі доўгімі жэрдкамі. Верхнія канцы козлаў завастралі або ачэсвалі такім чынам, каб яны набылі падабенства да стылізаваных галоў жывёл (найчасцей коней, птушак). Такія козлы ўпрыгожвалі будынак, узбагачалі яго сілуэт.

козлы
Козлы на страсе. Вёска Руховічы Кобрынскага раёна

3) Прыстасаванне для распілоўкі дроў. Складаецца з 2 пар з'яднаных крыж-накрыж брусоў, злучаных гарызантальнай жэрдкай. У перакрыжаванне клалі дровы для распілоўкі. Часам такія козлы рабілі стацыянарнымі, укапанымі ў зямлю на двары сядзібы.

козлы
Козлы

4) Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.