КРАЯЗНАЎЧЫЯ МУЗЕІ
КРАЯЗНАЎЧЫЯ МУЗЕІ – навукова даследчыя і культурна-асветныя ўстановы, якія камплектуюць, зберагаюць, вывучаюць і папулярызуюць натуральныя помнікі гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія звязаны з акрэсленай тэрыторыяй пэўнага краю (раёна, горада, вобласці). Падзяляюцца на навукова-асветныя, даследчыя, вучэбныя. У большасці выпадкаў краязнаўчыя музеі комплексныя, дзе сабраны гістарычныя, этнаграфічныя і прыродазнаўчыя матэрыялы.
На Беларусі першыя музейныя калекцыі, дзе былі краязнаўчыя і этнаграфічныя матэрыялы, вядомы з XVIII ст. [«сапежынскі збор» у Ружанах (Пружанскі раён), калекцыі I.Храптовіча ў в.Шчорсы (Навагрудскі раён) і інш.]. У ХІХ ст. вядомы музейныя зборы А.Гюнтара ў в.Дабраўляны (Смаргонскі раён). У 1830-40-я г. заснаваны кабінет М.Гаўсмана ў Мінску, дзе экспанаваліся матэрыялы па археалогіі, прадметы побыту беларусаў і інш. У 1837 г. заснаваны, у 1842 г. адкрыты музей старажытнасцей К. і Я.Тышкевічаў у Лагойску. У 1856 г. адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, у якім было шмат экспанатаў з Беларусі. У 1867 г. адкрыты Магілёўскі музей, у 1897 г. Магілёўскі царкоўна-археалагічны музей, у 1893 г. заснаваны Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, у 1908 г. Мінскі царкоўна-археалагічны музей. У пачатку ХХ ст. дзейнічалі Горацкі, Мсціслаўскі музеі, нумізматычны Э.Чапскага ў в.Станькава (Дзяржынскі раён). У 1920-я г. заснаваны Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, музей у Слоніме, Пінску. Багатыя беларскія археалагічныя, этнаграфічныя і мастацкія калекцыі меў Беларускі музей у Вільні. У Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты разбурылі будынкі музеяў, большасць экспанатаў разрабавалі ці знішчылі. У пасляваенны час усе музеі адноўлены, створаны новыя.
У большасці з гэтых музеяў сабраны этнаграфічныя калекцыі, якія прадстаўлены ў адпаведных аддзелах экспазіцыі. Асноўныя формы работы: экскурсіі, тэматычныя вечары, лекцыі, сустрэчы, арганізацыя выставак, тэле- і радыёперадач, клубаў маладзёжных і ветэранаў, гурткоў. У краязнаўчых музеях праводзіцца работа па выяўленню і вывучэнню новых матэрыялаў музейнага значэння. Музеям, што працуюць на грамадскіх пачатках, аказваецца метадычная дапамога. Супрацоўнікі музеяў удзельнічаюць у напісанні гісторыі свайго краю, у распрацоўках тэматычных экскурсій, у выяўленні і ахове помнікаў прыроды, гісторыі і культуры Беларусі; асаблівую ўвагу аддаюць патрыятычнаму выхаванню моладзі. Выпускаюць даведкі, буклеты, лістоўкі, каталогі.
|
| Каляндар | | « Люты 2012 » | | Пан | Аўт | Сер | Чац | Пят | Суб | Няд | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | | 27 | 28 | 29 |
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
|