Чацвер, 18.04.2024, 10:50

КРАМЯНЕЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА

Галоўная »
КРАМЯНЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА — этнаграфічны аб'ект каля в.Крамянец Лагойскага раёна; верагодна, — помнік язычніцкага культу. Знаходзіцца за 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе, дзе ляжыць Дажбогаў (Святы) камень (даўжыня 1,03 м, шырыня да 0,7 м, вышыня 0,6 м), на амаль што плоскай паверхні якога 3 авальныя (даўжыня ад 0,2 да 0,36 м) і 2 круглыя талерка-падобныя (дыяметр каля 0,2 — 0,22 м) адпаліраваныя паглыбленні. На камень клалі кветкі, што паводле павер'яў дапамагала пры розных няшчасцях. Існаваў таксама звычай выклікання дажджу. Дзеля гэтага некалькі ўдоў павінны былі павярнуць або прыпадняць камень. Падобныя камяні, асабліва з талеркападобнымі паглыбленнямі, вядомы таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцей, на поўдні Літвы (на Гродзеншчыне захавалася літоўская назва такіх камянёў — «дзево блюдас» — «блюда бога»).

крамянецкае свяцілішча
Крамянецкае свяцілішча

Помнік адкрыты ў 1985 г. Э.А.Ляўковым. У 1976 г. Э.М.Зайкоўскім вакол Дажбогава каменя праведзены археалагічныя раскопкі; ускрыта плошча 19 м². Магутнасць культурнага пласта ад 0,1 да 0,4 м; у ім знойдзены крэмені без апрацоўкі, невыразныя рэшткі жалезных вырабаў, дарэвалюцыйныя (канец ХІХ — пачатку ХХ ст.) і сучасныя манеты. У выніку раскопак выяўлена, што Дажбогаў камень знаходзіцца пасярод выбрукаванай меншымі камянямі прамавугольнай пляцоўкі памерамі 2,8х3 м, арыентаванай строга па баках свету, што характэрна для такіх язычніцкіх свяцілішчаў, як Ходасавіцкае (Рагачоўскі раён), Кіеўскае і каля г.Гарадка на Падоллі (Украіна), якія існавалі з VI — VII да пачатку ХІ ст. Яны маглі выконваць функцыі культава-астранамічных пляцовак. Дажбог у старажытных славян быў богам сонца, святла і цяпла і забяспечваў дабрабыт. На думку Б.А.Рыбакова, святкаванне ў яго гонар прыпадала на зімовае сонцастаянне, што яшчэ раз сведчыць пра сувязь Дажбога з астранамічнымі з'явамі, гадавым рухам Сонца і робіць зразумелай строгую арыентацыю выбрукаванай пляцоўкі вакол Дажбогава каменя па баках свету. З захаду да пляцоўкі прымыкае невялікі выступ трапецападобнай формы, таксама складзены з камянёў. Паводле некаторых звестак, раней недалёка ад каменя размяшчаўся калодзеж, ваду з якога лічылі святой.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.