Пятніца, 26.04.2024, 11:58

КРЭСЛА

Галоўная »
КРЭСЛА — сядзенне на чатырох ножках са спінкай, від мэблі. Вядома з сярэднявечча. Гатычныя крэслы — з высокай прамой спінкай; рэнесансныя — упрыгожаныя стрыманай разьбой і тачэннем (напрыклад, крэслы пачатку XVII ст. з Гродзенскага замка); барочныя — адмысловых разнастайных форм з пышнай разьбой расліннага характару, пазалотай, абіўкай скурай ці тканінай; часоў класіцызму і ампіру — лёгкія, простых выразных абрысаў, часам з металічнымі накладкамі і інкрустацыяй.

крэсла
Крэсла. Вёска Трабы Іўеўскага раёна. 19 ст.

З канца ХІХ ст. пашырана і ў народным побыце. Выраблялі крэслы звычайна мясцовыя майстры-саматужнікі; аздаблялі прапілоўкай на спінцы, точанымі элементамі, часам — трохгранна выемчатай ці рэльефнай разьбой. Бытавалі і складныя крэслы на Х-падобных ножках з рашэцістым сядзеннем і спінкай. У 1-й палове ХХ ст. папулярнасцю (асабліва ў rapадскім і местачковым побыце) карысталіся гнутыя, т.зв. венскія, плеценыя з лазы крэслы.

крэсла
Крэсла. Вёска Сакаўшчына Маладзечанскага раёна. 1920-я гады

крэсла
Крэсла. Століншчына. 19 ст.

У наш час самаробныя крэслы выцеснены прамысловымі вырабамі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.