Субота, 27.07.2024, 02:33

КРЭЎСКІ КАСЦЁЛ ПЕРАМЯНЕННЯ ГАСПОДНЯГА І МАЦІ БОЖАЙ ЛАСКАВАЙ

Галоўная »
КРЭЎСКІ КАСЦЁЛ ПЕРАМЯНЕННЯ ГАСПОДНЯГА І МАЦІ БОЖАЙ ЛАСКАВАЙ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1995 г. з цэглы.


Манументальны храм трактаваны ў стылі пост-неабарока. Вырашаны трохнефавай двухвежавай базілікай. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты агульным высокім двухсхільным дахам. 3 франтальнага боку далучаны вузкі аб'ём нартэкса, фланкіраваны дзвюма трох’яруснымі вежамі са звонападобнымі купаламі і шпілямі ў завяршэнні. Паміж вежамі высокі шчыт фігурнага абрысу. Вось сіметрыі фасада адзначана ўваходным парталам і вялікім лучковым аконным праёмам над ім, які асвятляе хоры. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны дзвюмя парамі высокіх арачных аконных праёмаў, выходзяць за карніз. Яруснае нарастанне кампазіцыі ўзмацняецца прыбудовай да апсіды нізкіх сакрысцій.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.