Пятніца, 29.03.2024, 10:09

КРОСНЫ

Галоўная »
КРОСНЫ — 1) ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі гарызантальных кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; бёрда з набіліцамі для прыбівання ўтку; панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні.

кросны
Кросны: 1 - ставы (ставіцы), 2 - бёрда, 3 - набіліцы, 4 - ніты,
5 - аснова, 6 - навоі, 7 - панажы


Пачыналі наладку кроснаў з навівання падрыхтаванай асновы. Расплятаючы аснову, яе пастаянна часалі драўляным грэбнем (для раўнамернага размеркавання) і, нацягваючы, накручвалі на навой. Для ўтварэння зева ў аснову прапускалі 2 вузкія (2—3 см) «чыноўныя» дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап — накіданне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны (колькасць нітоў вагалася ад 2 да 16 і больш). Аснову прапускалі ў бёрда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панажамі. Наладка кроснаў і тканне лічыліся жаночай справай. Ha кроснах выраблялі разнастайныя тканіны ад 2-нітовага палатна да шматнітовых і перабіраных узорыстых ручнікоў, абрусаў, посцілак і інш.

2) Ніцяная аснова, што навіваецца на навой ткацкага стана.
Меню
Бухгалтерские и аудиторские услуги в краснодаре elladakrd.ru.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Бухгалтерские и аудиторские услуги в краснодаре elladakrd.ru.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Бухгалтерские и аудиторские услуги в краснодаре elladakrd.ru.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.