Чацвер, 25.04.2024, 11:14

КРЫЧАЎСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КРЫЧАЎСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Крычаў паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 30.12.1959 г. Адкрыты для наведвальнікаў 15.10.1961 г. З лютага 2008 г. знаходзіцца ў будынку палаца князя Р.А.Пацёмкіна (канец XVIII ст.). Аснову фондаў музея склалі матэрыялы краязнаўцы М.Ф.Мельнікава, які стаў яго першым дырэктарам. З 1982 г. дырэктар Н.М.Марозава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18,7 тысяч адзінак захоўвання. Найбольш значныя калекцыі: антыкварыят, набыты для інтэр'ера палаца Пацёмкіна, зброя ХІ — ХХ ст., кнігі і часопісы XVIII — пачатку ХХ ст., народнае адзенне, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку ХІХ — пачатку ХХ ст., скарбы манет часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, творы вядомых беларускіх і мясцовых мастакоў. Сярод экспанатаў: знаходкі з археалагічных раскопак Крычаўскага замка; кніга Сімяона Полацкага «Абед душэўны» (выдадзена ў Маскве ў 1681 г.); звон 1748» адліты ў Крычаве; фрагмент двухручнага мяча з Крычаўскага замка; меднае ядро з месца бою (1708) каля в.Добрае Крычаўскага раёна; дакументы роду Галынскіх, якім належаў Крычаўскі маёнтак пасля князя Пацёмкіна; матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410 г., Крычаўскае паўстанне 1743—44 гг., абарончыя баі 1941 г., партызанскі рух і дзейнасць антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны М.С.Кісялёва, І.І.Гусакоўскага, А.Я.Смалякова і інш.

Адрас: 213500, г.Крычаў, вул.Ленінская
Тэл.: +375-2241-523-85
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.