Пятніца, 19.04.2024, 20:49

КРЫВІЧЫ

Галоўная »
КРЫВІЧЫ — вялікая група ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі басейна верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдні Чудскога возера.

крывічы
Рассяленне крывічоў

Назву «крывічы» выводзяць па-рознаму: ад прозвішча старэйшага роду Крыва; ад слоў «крэўныя» («блізкія па крыві») і інш. Першыя пісьмовыя звесткі пра крывічоў у пачатковым летапісе «Аповесці мінулых гадоў» і ў візантыйскага гісторыка Канстанціна Багранароднага. Працэс фарміравання крывічоў пачаўся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. і скончыўся прыкладна ў ІХ ст. Пры рассяленні асімілявалі мясцовыя балцкія і заходнія фінскія плямёны.

Археалагічныя помнікі крывічоў — курганныя могільнікі з доўгіх (больш раннія, пахавальны абрад — трупаспаленне) і круглых у плане (пахавальны абрад — трупапалажэнне) курганоў. Сярод пахавальнага інвентару бронзавыя бляшкі-шкарлупінкі, сінія шкляныя пацеркі, жалезныя спражкі, цуглі, шпоры, ляпная кераміка (акруглае плячо ў верхняй частцы тулава гаршка захавана і ў кераміцы, зробленай пазней на ганчарным крузе). Для полацкіх і смаленскіх крывічоў характэрная племянная адзнака — бранзалета-падобныя драцяныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі.

Крывічы займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, у іх былі развіты хатнія промыслы. Жылі на селішчах, размешчаных па берагах рэк і азёр, у ХІ — 1-й палове XVIII ст. існавалі гарадзішчы-сховішчы, дзе ўкрывалася насельніцтва ў час ваеннай небяспекі і арганізоўвалася калектыўная абарона; яны служылі і рэлігійнымі цэнтрамі. Заснавалі гарады Полацк, Смаленск, Пскоў, Ізборск, Віцебск, Лукомль. У XVII — IX ст. у сацыяльных адносінах крывічы — саюз плямён, у рамках якіх фарміраваліся класы, дзяржаўнасць («княжанні» ).

Крывічы, якія жылі па сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны, летапісец часта называў палачанамі. У канцы ІХ ст. крывічы ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі. Удзельнічалі ў паходах Алега (906) і Ігара (944) супраць Візантыі. У гэты час назва крывічы мела ўжо тэрытарыяльнае значэнне. Апошні раз упамінаецца ў летапісе пад 1162 г. Ад этноніма крывічы, відаць, паходзяць назвы шэрагу вёсак Крывічы ў Зэльвенскім, Іўеўскім, Салігорскім, Глыбоцкім, Пінскім, Докшыцкім, Ашмянскім, Мядзельскім, Смаргонскім раёнах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.