Чацвер, 25.04.2024, 19:18

«КРЫВЫ ТАНОК»

Галоўная »
«КРЫВЫ ТАНОК» — веснавы карагод. Называўся таксама «Крывы танец». Пашыраны на ўсходзе Беларусі. Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, з песняй абыходзілі «крыва» трох удзельніц (або хлопчыкаў, або калкоў, убітых у зямлю). Затым карагод замыкаў ланцуг. У многіх варыянтах тэкстаў гаворыцца пра нялюбага мужа («Мой нялюбы ў гуслі грае» — Веткаўскі раён); выяўляецца масленічная тэматыка («Дзеўкі кашу варылі, //Жоўтым маслам палівалі, //Белым сырам пасыпалі» — Веткаўскі р-н), казачная таямнічасць і інш.

Карагод вядомы з глыбокай старажытнасці і звязаны з язычніцкімі шлюбнымі ігрышчамі («Пайду ў танок, саўю вянок»). Матыў згубленага вянка (сімвал дзявочай цнатлівасці) і засеянага поля (сімвал пладавітасці жанчыны) — асноўная ідэя песень і дзеянняў карагода. У Гомельскім павеце таксама вадзілі «крывы танок» пад песню «Ой, венча, мой венча» («Ой, я цябе звіла, я цябе ды не насіла...// А мацюхна зняла, да й нялюбаму дала», — запіс З.Радчанка).

У Чарнігаўскай губерні беларусы вадзілі карагод «Лука» вакол трох хлопчыкаў, якіх затым падымалі вышэй галавы, каб «доўгі лён радзіў» (запіс М.Косіч). Водзяць «крывы танок» і з сучаснымі песнямі («Ой, на рэчцы, рэчцы там дзеўка гуляла») у Веткаўскім раёне, які з'яўляецца эпіцэнтрам бытавання «крывога танка», як і карагода «Страла».

На масленічным тыдні, калі ў асноўным вадзілі «крывы танок», быў так званы «крывы чацвер», на які не рэкамендавалася што-небудзь садзіць у агародзе. Апісанне аднаго з варыянтаў карагода зрабіў У.Дабравольскі ў «Смаленскім этнаграфічным зборніку» (1903), калі дзяўчаты становяцца на некаторую адлегласць адна ад адной, утвараючы быццам бы тры вяршыні трохвугольніка. Астатнія ўдзельнікі, узяўшыся за рукі і ўтварыўшы ланцужок, з песняй абыходзяць дзвюх дзяўчат, якія знаходзяцца ў аснове трохвугольніка і аббягаюць кожны раз з другога боку дзяўчыну, якая стаіць на яго вяршыні. Карагод у час руху ўтварае фігуру, падобную на дзве злітыя васьмёркі.
Меню
Оставить отзыв о компании русский салют www.ooors.ru.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Оставить отзыв о компании русский салют www.ooors.ru.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Оставить отзыв о компании русский салют www.ooors.ru.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.