Субота, 20.04.2024, 08:28

КРЫЖЫК

Галоўная »
КРЫЖЫК — від вышыўкі. У залежнасці ад асаблівасцей выканання, колеру, узору вылучаюць некалькі відаў крыжыкаў. Адна з найбольш старажытных — вышыўка двухбаковым крыжыкам, характэрная для Падняпроўя (бытавала да ХІХ ст.). Шво пляцёнкай (правадзец, праводка; сустракалася па ўсёй Беларусі) выконвалася пераважна чырвонымі баваўнянымі ніткамі і прызначалася ў асноўным для выдзялення лінейнага контуру арнаментальных кампазіцый. Жаночыя гарсэты, кажухі, світы вышывалі разнавіднасцю такой пляцёнкі — козлікам. Найбольш распаўсюджаны прыём народнай вышыўкі аднабаковы (просты, адзіночны) крыжык. Пры запаўненні вялікай плошчы ўзору ўжываўся крыжык з вертыкальнымі шыўкамі на адваротным баку тканіны (гарызантальныя шыўкі атрымліваліся, калі кожны крыжык шыўся адзін за адным).

крыжык
Вышыўка аднабаковым крыжыкам (рукаў кашулі)

Для акаймавання арнаментальных кампазіцый нярэдка вышывалі палоскі з рытмічным чаргаваннем крыжыка і фонавага палатна. Ва ўзорах 2-й паловы ХІХ ст. аднабаковы крыж часцей сустракаўся ў спалучэнні з асноўнымі відамі традыцыйных вышывак процягам, двухбаковай гладдзю, пляцёнкай і інш. З пачатку ХХ ст. ён паступова стаў адным з самых распаўсюджаных спосабаў аздаблення мужчынскіх і жаночых кашуль, фартухоў, галаўных убораў, а таксама ручнікоў і абрусаў. Параўнальная лёгкасць і хуткасць выканання такой вышыўкі выклікала паступовае знікненне больш складаных вышывак і ўзорыстага ткацтва. Гэтаму спрыялі і масавыя друкаваныя выданні, якія прапагандавалі кветкавыя ўзоры менавіта ў тэхніцы аднабаковага крыжыка. У канцы ХІХ — 1-й палове ХХ ст. мужчынскія кашулі, ручнікі ўпрыгожвалі таксама падвойным (балгарскім, нямецкім) крыжыкам, які вызначаўся большымі памерамі і для выканання якога на іголку набіралі да 6 нітак-чысленак (найбольш распаўсюджана на Гомельшчыне).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.