Субота, 20.04.2024, 14:38

«КУ-КУ»

Галоўная »
«КУ-КУ» — імправізаваны танец-гульня. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Распаўсюджаны на правабярэжжы Прыпяці. Мае шмат варыянтаў. У адным з іх гульцы становяцца папарна ў адну калону, злучаюць уверсе рукі і ўтвараюць «вароты». Апошняя пара калоны «нырае» ў «вароты» і бяжыць наперад, гучна вымаўляючы «ку-ку». Астатнія пары адыходзяць спіною назад. Дайшоўшы да месца пары, якая першай «нырнула» ў «вароты», паўтараюць тое ж дзеянне («ныраюць» у «вароты»).

У другім варыянце «ныранне» ў «вароты» пачынае пара, якая стаіць першай у калоне, астатнія рухаюцца ўперад і г. д.

У трэцім варыянце «ныранне» ў «вароты» пачынае апошняя пара, але пары, што «вынырваюць» з «варот», становяцца папераменна то з правага, то з левага боку калоны і ўтвараюць шарэнгу. Пара, якая завяршае шарэнгу, некалькі разоў моцна вымаўляе «ку-ку» — такім чынам абвяшчае пра заканчэнне гульні. Часам названыя варыянты спалучаюцца разам. Такі тып гульні зафіксаваны на Тураўшчыне. У варыянце з Нараўлянскага раёна праглядаюцца элементы народных рытуальных дзеянняў.

Перад пачаткам гульцы (пажадана цотная колькасць) становяцца ў дзве шарэнгі адна насупраць другой: у адной — дзяўчаты, у другой — хлопцы. Рукі кладуць на талію пярэдняга гульца. Пачынаецца гульня гучным перазовам шарэнгаў: «Ку-ку, ку-ку, ку-ку!». Шарэнгі рухаюцца адна адной насустрач, чаргуючы простыя крокі з прысяданнем. У час прысядкі гульцы зноў вымаўляюць «ку-ку, ку-ку» ў бок процілеглай шарэнгі. Пры сустрэчы пераходзяць то на адзін, то на другі бок сустрэчнай шарэнгі. Як толькі сустрэнуцца першыя і апошнія гульцы, шарэнга рухаецца ў бок дзяўчат. Пачынаюць пляскаць адзін аднаму ў далоні, вымаўляючы «ку-ку». Пасля некалькіх такіх паўтораў хлопцы і дзяўчаты разбягаюцца ў супрацьлеглыя бакі. Апынуўшыся на сваім месцы, хлопцы і дзяўчаты па чарзе пляскаюць у ладкі, а потым некалькі разоў гучна вымаўляюць «ку-ку».

У варыянце з Нараўлянскага раёна праглядаюцца элементы народных рытуальных дзеянняў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.