Пятніца, 26.04.2024, 00:05

КУБАК

Галоўная »
КУБАК — святочны галаўны ўбор дзяўчат у неглюбскім строі ХІХ — сярэдзіны ХХ ст. Гранёная або часткова скругленая на патыліцы карона-каробачка вышынёй 11 — 12 см, якую надзявалі паверх валасоў, заплеценых у адну касу.

кубак
Дзяўчына ў кубку. Веткаўскі раён

Каробачку (каркас) рабілі з лубу, паперы і абшывалі тканінай. Аздаблялі кубак паскам белых карункаў, гладка-фарбаванымі чырвонымі, зялёнымі, аранжавымі, сінімі стужкамі (кожная стужка выступала адна з-пад адной на 3 — 5 мм). Па ніжнім краі нашывалі самую прыгожую, затканую рознакаляровымі дробнымі кветачкамі, лісцікамі на фіялетавым фоне стужку — «цвятоўку», якая сваёй прыгажосцю вылучалася ў агульнай кампазіцыі. Колькасць стужак даходзіла да 25. Ззаду стужкі сшывалі, свабодныя канцы іх пакідалі даўжынёй на 1м. На ўсходзе Магілёўшчыны і Гомельшчыны кубак вядомы таксама як вясельны галаўны ўбор маладой.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.