КУБЕЛЕЦ —
бандарны выраб, прызначаны для захавання сала і мясных прадуктаў. Называлі таксама кублік, сальнік. Памерамі меншы за
кубел (вышыня 50 — 75 см).
Кубелец Рабіўся з дубовых, радзей асінавых, альховых клёпак, сцягнутых жалезнымі ці драўлянымі (дубовымі, арэхавымі) абручамі. Меў простую накрыўку, якая прыціскалася засаўкай, прасунутай праз вушкі дзвюх даўжэйшых процілеглых клёпак. У сельскім побыце сустракаецца і ў наш час.