Аўторак, 21.01.2020, 09:40

КУЦЦЯ


КУЦЦЯ — традыцыйная абрадавая страва на каляды ў славян і іншых народаў; каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні каляд, Новага года і перад вадохрышчам (на яе абавязкова гатавалася куцця — сакраментальная страва).

Куцця варылася з цэлых зярнят і была сімвалам несмяротнасці, вечнасці жыцця. На Беларусі ад каляд да вадохрышча спраўляліся тры куцці. Напярэдадні каляд куцця спраўлялася з вялікай урачыстасцю і называлася вялікай або поснай, бо ўсе стравы гатаваліся без мяса і жывёльнага тлушчу. Колькасць страў залежала ад заможнасці сям'і. У вечар перад Новым годам куццю называлі багатай або скаромнай. На яе кожная гаспадыня старалася згатаваць як мага больш багатую мясную вячэру, каб сустрэць свята ў поўным дастатку і каб увесь год быў сыты.

Куцця падавалася з сытою. Куцця перад вадохрышчам, як і напярэдадні каляд, гатавалася посная. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп. Звараная куцця перад заходам сонца ставілася на покуці. Каштаваць яе ў час гатавання і перад вячэрай забаранялася, а ў час абрадавай вячэры яе елі апошняй. Ha куццю вялікае значэнне надавалася прыкметам, гаданням, варажбе. З цягам часу ўсё гэта набыло характар забавы. На Міншчыне, Гродзеншчыне, на Палессі куццёй называлі яшчэ абтоўчаны ў ступе ячмень.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [251]
Каталог файлаў [99]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [159]
Адукацыя [20]
Спорт [816]
Здарэнні [192]
Грамадства [286]
Эканоміка [12]
Транспарт [87]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [14]
Каляндар
«  Студзень 2020  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.