Чацвер, 18.04.2024, 08:02

КУЦЕІНСКАЯ ДРУКАРНЯ

Галоўная »
КУЦЕІНСКАЯ ДРУКАРНЯ існавала пры Аршанскім Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. Арганізаваная ў пачатку 1630-х гг. братамі Магілёўскага Богаяўленскага брацтва, ігуменам манастыра I.Труцэвічам. Карысталася падтрымкай магілёўскага і аршанскага мяшчанства.

Спачатку кнігадрукаваннем займаўся С.Собаль, які выпусціў тут 5 кніг, у 1636 – 1654 гг. Выйшла яшчэ 14 выданняў (у асноўным літургічныя, маральна-павучальныя, навучальныя). Выданні былі разлічаныя на брацтвы, розныя пласты гарадскога насельніцтва Беларусі, распаўсюджваліся таксама на Украіне, у Літве, Расіі.

Сярод выданняў «Буквар» (1631) і «Часаслоў» (1632) С.Собаля, «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» (1637), «Дзідаскаліа...» С.Косава (1637), «Лексікон...» П.Бярынды (1653), «Буквар» (1653). Графічнае афармленне кніг (фігурныя гравюры, застаўкі) адметнае мастацкай своеасаблівасцю. У сярэдзіне 1650-х гг. абсталяванне і працаўнікі Куцеінскай друкарі былі перавезеныя ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.