Чацвер, 18.04.2024, 03:10

КУЧА

Галоўная »
КУЧА — спосаб выпальвання драўнянага вугалю для кавальства. Называлася таксама капа, мулёр. Кучавы спосаб сухой перагонкі сасны на Беларусі вядомы з XVII ст., у ХІХ ст. быў асноўным спосабам выпальвання вугалю. Рабілі пераважна стаячыя кучы (дровы ўкладвалі стаўма ў выглядзе конуса), якія мелі аб'ём ад 15 да 400 м³; ляжачыя кучы (дровы ўкладвалі гарызантальна, штабелем) былі большых памераў — да 1000 м.

Для ўкладкі куч рыхтавалі ў лесе спецыяльную пляцоўку (ток). Палены даўжынёю да 1 м ставілі па кругу шчыльна адно да аднаго, звычайна ў 2 ярусы. Зверху накладвалі дробныя дровы. Паверхню куч абкладвалі хваёвымі галінамі і дзёрнам, засыпалі зямлёй і ўтрамбоўвалі, каб не было доступу паветра. Адтуліны пакідалі толькі ўнізе і ўверсе кучы, каб хутчэй разгарэліся дровы, потым іх закрывалі. На працягу 1—2 тыдняў рабочыя-вугляпалы рэгулявалі працэс гарэння. Тушылі агонь, засыпаючы зямлёй. Праз двое — трое сутак астылую кучу разграбалі спецыяльнай лапатай з доўгім дзяржаннем і даставалі вугаль.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.